Как провести культурный уик-энд в Минске? Наверное, многие уже определились – до конца июня сходить на выставку «Сальвадор Дали». Свыше ста работ великого сюрреалиста представлены впервые в Национальном художественном. И снова демонтирована часть постоянной экспозиции музея.
Вспомним «Большой разговор с Президентом». Тогда генеральный директор главного белорусского собрания искусств Владимир Прокопцов рассказал о том, что сейчас мешает скорейшей реализации имиджевого для страны проекта, первого Музейного квартала. Такие крупные комплексы есть в Амстердаме, Вене, целый «городок» возводят вокруг Пушкинского музея в Москве.
В едином комплексе будет пять зданий. Это более 18 тысяч квадратных метров для постоянной экспозиции, временных выставок, фондохранилищ, реставрационных мастерских, а также общественные зоны, магазины и кафе. Всё для того, чтобы человек оказавшись в Музейном квартале, мог остаться там на весь день.
Аляксандр Мацяс:
– Уладзімір Іванавіч, будаўніцтва Музейнага квартала пачалося амаль пяць гадоў таму. Змянялася эканамічная сітуацыя, змяняліся срокі. Якія змены адбываюцца пасля «Вялікай размовы з Прэзідэнтам»?
Уладзімір Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі:
– Хочацца зазначыць, што зараз болей актыўна пойдзе фінансаванне. На гэты год па інвестацыйнай праграме выдзелена 1,5 мільёны рублёў Яшчэ будзе выдзелена парадку шасці мільёнаў, калі завершаць поўнасцю не толькі будаўнічыя, рэстаўрацыйныя работы, але і музеефікацыю па вуліцы Карла Маркса, 24.
– Калі ж адчыніце дзверы для грамады?
– Я думаю, што напярэдадні свята Перамогі ў наступным годзе. Дарэчы, гэта будзе так сама адзін з галоўных уваходаў у Музейны квартал. На гэтым паверсе і паверхам ніжэй па вуліцы Карла Макса будуць залы для часовых выставак з неабходнымі клімат-кантролем, бяспекай. Арт-кафэ, кіёск па продажы нашай прадукцыі. Прычым, плануем нават продаж карцін сучасных беларускіх мастакоў. Такі «салон». У сусветнай практыцы каля 30% музейных прыбыткаў дае продаж сувенірнай прадукцыі.
– Не проста пяць будынкаў, а яшчэ і гісторыка-культурная каштоўнасць. Тут цвік не ўваб’еш, дзе хочаш.
– Не! Сапраўды, мы захоўваем аўтэнтычнасць будынкаў. Навад кладку пачысцілі ад тых напластаванняў, якія ўзніклі з 50-х гадоў, пасляваенных.
– А злучаны паміж сабоў будынкі будуць над зямлёй ці і пад зямлёй?
– Справа ў тым, што тут пад зямлёй розныя гарадскія камунікацыі (сувязь, трубаправоды), таму ў нас галерэі ідуць толькі па версе. На гэтай перахадной галерэі будзе месціцца дэпазітарый. На першых паверхах будынка па вуліцы Кірава, 25 размесцяцца бібліятэка, архіў музея, будуць невялікія майстэрні для рэстаўратараў. Плануем завершыць гэты будынак ў наступным годзе. Таксама патрэбна шэсць мільёнаў рублёў.
– Звыш 30 тысяч экспанатаў. Сусветная практыка 5–10% у экспазіцыі. Колькі сёння ў вас?
– У нас каля 4%. Зараз манціруем выстаўку з Музея рускай іконы (Масква), вымушаны зняць радзівілаўскія партрэты.
– Хаваеце нацыянальнае мастацтва?
– Так, на два месяцы, на жаль. Турысты не змогуць убачыць. Увогуле ўвесь першы паверх новага корпуса ўжо заняты пад часовыя выстаўкі. На тым баку выстаўка Сальвадора Далі, тут – абразы.
– Вы аптыміст?
– Я аптыміст, але і рэаліст. Рэалістычны аптыміст, можна так сказаць. Праз чатыры гады, дзякуючы падтрымцы нашага Кіраўніка дзяржавы, музей сапраўды набудзе сусветны ўзровень.
Подписывайтесь на нас в Telegram