Мемарыяльную дошку ў гонар Міхаіла Фінберга адкрылі ў Мінску

Памятны знак упрыгожыў дом, у якім апошнія 16 гадоў жыў легендарны дырыжор

Мемарыяльную дошку ў гонар Міхаіла Фінберга адкрылі ў Мінску

Памяць, ушанаваная ў бронзе. Мемарыяльную дошку ў гонар народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга адкрылі ў Мінску. 

Памятны знак упрыгожыў дом, у якім апошнія 16 гадоў жыў легендарны дырыжор. Дата сімвалічная. Сёння Міхаілу Якаўлевічу споўнілася б 76. У свой дзень нараджэння ён зноў мімаволі сабраў разам сапраўды блізкіх яму людзей. Успомніць свайго нязменнага настаўніка прыйшлі артысты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.

Дзмітрый Ціхановіч, дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя М.Я. Фінберга: «Дружба с Михаилом Яковлевичем у меня была 24 года. Я у него артист оркестра был. Поэтому мне очень приятно, что я работал у такого великого маэстро, легендарного дирижера. Спасибо ему за все, что он для нас сделал. Мы – его вечные ученики. Благодарили и будем благодарить его всю жизнь».  

Мікіта Пятроў, артыст Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя М.Я. Фінберга: «Об оркестре я знал еще в детстве, когда еще в музыкальной школе учился. Лично я его знал, в 2014 он меня принял на работу. Это была для меня большая честь. Пока коллектив существует, мы эту память будем сохранять».

Сваёй творчасцю маэстра заваяваў народнае прызнанне. Чалавека-аркестра ведалі і любілі ў краіне і за яе межамі. Пад яго кіраўніцтвам ажывалі «Славянскі базар у Віцебску», «Маладзечна», тэлеперадача «Адгадай мелодыю», шматлікія канцэрты і тэлепраекты.

Сяргей Саракач, намеснік міністра культуры Беларусі: «Под его руководством оркестр стал настоящим пропагандистом белорусской музыки, который и по сей день хранит те традиции, которые заложил великий маэстро. Михаил Яковлевич является символом целой эпохи в музыкально-эстрадной сфере. Я уверен, что его труды, его творчество будет жить в работах его последователей, учеников».  

Твор з мармуру і бронзы – справа рук народнага мастака Беларусі Уладзіміра Слабодчыкава. Памяць музыкi ўшанавалі хвілінай маўчання. Да мемарыяла пад гукі аркестра ляглі кветкі.

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Беларусь