Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра ім. Янкі Купалы Мікалай Пінігін – інтэрв'ю АНТ

Гаспадыняй Прэміі ў Год культуры стала дэ-юрэ «першая сцэна Беларусі». Цяпер у Купалаўскім – 97-ы сезон. Аляксандр Мацяс прагуляўся па тэатры з дэ-факта «галоўным рэжысёрам краіны» – Мікалаем Пінігіным – ад той самай «вешалкі» да ўслаўленых падмосткаў.

«Нужны новые формы» – так пісаў Чэхаў роўна 120 гадоў назад. І сёння многія вераць персанажу яго п'есы «Чайка». Камедыяй, якую ўпершыню граюць па-беларуску, у Купалаўскім тэатры адкрываецца конкурсная праграма Чацвёртай Нацыянальнай тэатральнай прэміі. За тыдзень журы трэба вызначыць лідараў у 19 намінацыях. Тут і драма, і опера, і балет, а яшчэ лялькі. Пяць калектываў рэспублікі (з 13 трапiўшых у фінал) пазмагаюцца за статуэтку ў катэгорыі «Лепшая пастаноўка па творы айчыннага аўтара».

Гаспадыняй Прэміі ў Год культуры стала дэ-юрэ «першая сцэна Беларусі». Цяпер у Купалаўскім – 97-ы сезон. Аляксандр Мацяс прагуляўся па тэатры з дэ-факта «галоўным рэжысёрам краіны» – Мікалаем Пінігіным – ад той самай «вешалкі» да ўслаўленых падмосткаў.

«Тэатр пачынаецца…» адсюль, а тэатральная прэмія?

Мікалай Пінігін, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра ім. Янкі Купалы (далей – М.П.): З таго, што людзі ствараюць спектаклі… І паказваюць іх на Нацыянальнай прэміі.

З васьмі намінантаў у драме ад рэгіёнаў толькі два тэатра – Магілёва і Пінска. Справядліва, на вашу думку?

М.П.: Я не прымаў удзела ў атборачнай камісіі, але я думаю, што трэба глядзець на спектакль з пункту гледжання мастацтва, а не з пункту гледжання «каго б нам не пакрыўдзіць?». Гэта няважна, якія там грошы выдаткуюць на гэты спектакль, а важна – ці ёсць там ідэя і тэатральная мова, або яе няма.

З усёй афішы Купалаўскага ў фінал Прэміі трапіла ваша «Чайка». У чым тут трэплеўскія «новыя формы...»?

М.П.: Для мяне зараз новыя формы у нашых варунках, нашых абставінах, гэта якасны псіхалагічны тэатр, дзе ёсць акцёры, на якіх павінны хадзіць.

Прызнайцеся, а былі іншыя канкурэнты ад вашага тэатра?

М.П.: «Дзве душы» маглі трапіць, напрыклад. Ну, мы яго зрабілі тады, калі ўжо заяўкі трэба было падаваць.

Менавіта ў трупе Купалаўскага зараз застаўся адзіны ў Беларусі народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў? Чым павінен сёння валодаць акцёр, каб стаць «найлепшым...»?

М.П.: Гэта цяжкае пытанне. Там усё павінна быць: і майстэрства, і прырода. Таму што са сцэны ўсё бачна – хто ты!..

А ёсць тут розніца – «старэйшае» і «малодшае» пакаленне?

М.П.: Ёсць! Для таго пакалення ўсё ж такі тэатр  гэта служэнне было. Гэта вялікая місія. Зараз – гэта адна з прафесій. Не для ўсіх, а для большасці. У гэты час граем спектаклі ў Доме афіцэраў. Таму што ў нас ёсць план колькі мы павінны сыграць спектакляў. А па-другое, я думаю, што гэта добра, што мы рэгіянальным тэатрам даём магчымасць сыграць на абноўленай Купалаўскай сцэне, а не ў якімсці ДК.

Подписывайтесь на нас в Telegram

Корреспонденты:
Александр Матяс
География:
Новости Минска