Масленічны тыдзень працягвае «Зайгрыш»

 Праводзіны зімы адзначаюць з размахам. Балаганы, паходы ў госці і, вядома, пачастункі

Бліны, спевы, карагоды! Працягваецца Масленічны тыдзень – адзін з самых вясёлых і бесклапотных перыядаў у народным і царкоўным календары.

Сёння – другі дзень, назва «Зайгрыш» – кажа сама за сябе. Праводзіны зімы адзначаюць з размахам. Балаганы, паходы ў госці і, вядома, пачастункі. Хіт гэтага тыдня – бліны. З тварагом ці грыбамі, рыбай ці ікрой – знак сонца і масленіцы практычна на кожным стале. Але трэба не губляць час, бо неўзабаве пачнецца Вялікі пост.

Сергій Пашкевіч, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора ў г. Мінску: «Через неделю рекомендуют воздерживаться от еды животного происхождения: яиц, блинов, сметаны, молока, мяса. Ибо пост есть время молитвы, время покаяния, воздержания, борьбы со своими страстями».

Ну, а пакуль – Масленіца набірае ход, гасцей чакаюць на адкрытых гарадскіх пляцоўках – там разгарнуцца святочныя кірмашы і гулянні.

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Беларусь