Онлайн-вещание
ОНТ
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex
Версия для слабовидящих
ОНТ Онлайн-вещание
  • Президент
  • Новости
  • Программы и проекты
  • Телепрограмма
  • О компании
Главная / Новости / Новости государства
21.02.2023, 12:58 Обновлено: 11.09.2025, 13:29

Лукашэнка абмеркаваў з паслом Ірана гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі

Свет не замыкаецца на краінах калектыўнага Захаду – і гэта яскрава падкрэсліваюць сённяшнія перамовы ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка правёў адразу дзве сустрэчы з прадстаўнікамі краін, якія выдатна ведаюць, што такое міжнародны ціск.


Бадай, найбольш яскравы прыклад – Іран. Дзяржава доўгі час пад амерыканскімі і еўрапейскімі санкцыямі, але развівае пэўныя сферы эканомікі настолькі ўстойліва, што такі ўзровень недасягальны для большасці «дэмакратый». Напрыклад, Іран – пятая краіна ў свеце па развіцці нанатэхналогій.

Плюс Тэгеран мае доступ да мора і магчымасці стаць хабам для нашага выхаду на рынкі краін Персідскага заліва, дзе ўзровень супрацоўніцтва пакуль невысокі. Таму сёння Аляксандр Лукашэнка праанансаваў афіцыйны візіт у Іран у сярэдзіне сакавіка.   

Гандаль, інвестыцыйныя праекты і планы па актывізацыі ўзаемадзеяння дзвюх краін кіраўнік дзяржавы абмеркаваў з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Мінска і Тэгерана летась развівалася актыўна, чаму спрыялі і кантакты на найвышэйшым узроўні. Так, з Прэзідэнтам Ірана беларускі лідар за апошнія гады сустракаўся двойчы: у верасні 2021 ў Душанбэ і праз год у Ташкенце на пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. 

Іран пры гэтым шмат гадоў пад санкцыямі калектыўнага Захаду – гэта тое, што ў апошнія гады перажывае і Беларусь. Але прыклад Тэгерана паказальны, таму што краіна не толькі паспяхова вытрывала знешні ціск, але і ўпэўнена развівалася па стратэгічных напрамках. А сённяшняя перабудова свету наогул – перыяд магчымасцей для Ірана.

У Іран Мінск пастаўляе ў асноўным калійныя ўгнаенні, лесаматэрыялы, сінтэтычныя ніткі. Але большая цікавасць у Беларусі ўсё ж да павелічэння аб'ёму інвестыцый. Тут патэнцыял яшчэ вялікі.

Теги

Беларусь Дипломатия Иран Политика Торговля Экономика

Еще по теме

21.02.2023
Александр Лукашенко провел встречу с президентом Абхазии
21.02.2023
Александр Лукашенко провел встречу с послом Ирана

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Подробнее
Принять
Отклонить
О компании
  • Команда ОНТ
  • История ОНТ
  • О радио
Реклама и услуги
  • Размещение рекламы на радио «Центр FM»
  • Размещение рекламы на телеканале ОНТ
Вакансии
  • Вакансии ОНТ

Общенациональное телевидение, 220029, 
г. Минск, ул. Коммунистическая, 6

217-04-24 (горячая линия), 
290-66-72 (приемная)

ont@ont.by (приемная), reklama@ont.by 
(дирекция продаж и маркетинга)

2002—2026 © ЗАО «Второй национальный телеканал». При любом использовании материалов активная гиперссылка на «ONT.BY» обязательна.

Разработка сайта — 

Белта
Telegram youtube tiktok Instagram vk Одноклассники facebook music.yandex