БАТЭ сёння згуляе адзін з самых важных матчаў у сваёй еўракубкавай гісторыі. На поле наша каманда выйдзе супраць лонданскага «Арсенала». Гэта будзе вельмі цяжкі матч, але тыдзень таму барысаўчане ўжо атрымалі перамогу і даказалі, што ў футболе нічога немагчымага не існуе.
Адразу пасля хатняй перамогі над «Арсеналам» футбалісты БАТЭ вылецелі ў Лондан. Увесь тыдзень каманда працавала ва ўмовах блізкіх да матчу і напярэдадні правяла кантрольную трэніроўку на адным з лепшых стадыёнаў свету.
Пасля паражэння ў Барысаве з футбалістаў «Арсенала» шмат жартавалі ў Англіі, таму лонданцы сёння выйдуць на газон з мэтай перамагчы. Паўтары гады таму ім гэта ўдалося. «Арсенал» перамагаў БАТЭ з лікам 6:0. Чаго зараз чакаць прыхільнікам беларускага клуба ад англійскага гранда?
«Арсенал» сёння разлічвае на свайго лідара – нямецкага паўабаронцу Месута Азіла. Ён не ўдзельнічаў у першым матчы. Зараз ад яго гульні будзе залежыць шмат. Гаспадары поля – яўныя фаварыты сустрэчы. Букмекеры адмаўляюцца верыць, што БАТЭ здольны яшчэ раз здзівіць.
У плэй-офф еўракубкаў барысаўскі клуб гуляў двойчы: супрать «Фенербахчэ» і ПСЖ. Беларусы абодва разы мінімальна саступілі. Адзначым, што «Арсенал», калі прайграваў першую сустрэчу, то не праходзіў у наступны раўнд еўракубкаў дзевяць гадоў, а значыць, у нашай каманды ёсць шанец.
Подписывайтесь на нас в Telegram