«В начале было слово». Это первая строка Нового завета. Слово нас объединяет. Это девиз Дня белорусской письменности, который проходит сегодня в Копыле. И тысячелетний город, который к празднику похорошел и обновился, в эти выходные встречает множество гостей.
Хачу ўзгадаць словы з песні, вядомай кожнаму беларусу: «Сёння ў нашай хаце свята…» Капыляне, да якіх адношу і сябе, бо тут мае карані, тут мая малая радзіма, па праву заслужылі гэты Дзень. Горад, дзе жылі героі раманаў Тішкі Гартнага, нашчадкі абнавілі на «сталічна», ад «А» да «Я».
Iнтэрактыўная Алея пісьменнікаў-ураджэнцаў Капыльшчыны. Сёння яе адкрылі. Счытваем QR-код і вывучаем біяграфіі класікаў. Зноў жа на «К». Запрашаю ўсіх прайсціся па вуліцах горада па старажытным шляху «з вараг у грэкі». Такі кароткі канспект свята.
У руках «жалезнага чалавека» – капыл. Кажуць, што менавіта ад шавецкай калодкі назва гэтага горада, слаўнага ўжо 1015 год сваімі майстрамі. «Гарбар» з рысамі Гартнага паўстаў сёння каля будынка, адкуль у пачатку 20 стагоддзя зрабіў першы крок у літаратурны свет пясняр.
Глеб Отчык, старшыня Беларускага саюза мастакоў: «53 імя, 17 літар. Сёння можна сказаць, што гэта не толькі мастацкі вобраз, але і фотазона, зона адпачынку. Спадзяёмся, што гэта будзе на гады, на вякі».
З 18 стагоддзя ўсе кірылічныя кнігі друкуюць так званай «азбукай Капіевіча». Да гэтага Дня даказана: стравальнік грамадзянскага шрыфту – з Капыля. Унёсак нашых сучаснікаў адзначаны Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у шасці намінацыях. Проза, паэзія, публіцыстыка.
Аляксандр Карлюкевіч, літаратуразнаўца, лаурэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі: «Капыль, кажучы словамі вялікага рускага вучонага Піксанава, гэта фактычна "культурнае гняздо". "Культурнае гняздо" Беларусі, Міншчыны».
З друкарні – на свята. Першае выданне па-беларуску «Маладой Беларусі» капыляніна Клейнбарта. Праект музея Купалы, які асабіста чытаў у Капылі сваю паэму «Над ракою Арэсай». Свята пісьменства заўжды змяняе жыццё да лепшага. 250 аб'ектаў пасля рэнавацыі.
Ігар Петрышэнка, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі: «Мы единая, дружная семья. И самое главное – сохранить мир и благополучие на этой земле и развивать всем вместе. Обустраивать наш уютный, красивый дом под названием "Беларусь"».
28 год таму ад Полацка пачаўся гэты свет. Цэнтрамі Дня беларускага пісьменства на Міншчыне ўжо былі Нясвіж, двойчы Заслаўе. Капыляне на Фестывалі кнігі адразу «счытваюць» сваіх – звыш паўсотні літаратратаў нарадзіліся ва «ўзгоркавай краіне».
Аляксандр Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: «Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць ажывіць тую спадчыну, якая засталася нам ад нашых папярэднікаў, ад продкаў. Гэта Кузьма Чорны і Ян Скрыган. Усё, што ляжала раней у сховішчах бібліятэк, музеяў, архіваў, даступна літаральна за пару клікаў».
У Капылі кожны можа «Дарасці да пісьменніка». Літаратурныя батлы, конкурсы эпіграм, бурымэ. Сёлетні Дзень беларускага пісьменства атрымаўся сапраўды інтэрактыўным. Пра свята красамоўна напішуць. І тыя кнігі, нататкі нашчадкі будуць чытаць на адным дыханні.
Віктар Праўдзін, пісьменнік, лаурэат лаурэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі: «Капыль, людзі, узгоркі і дабрабыт. Я сказаў бы так. Я прыехаў упершыню, і мне хочацца тут жыць».
Эпідэмія ўнесла свае карэктывы ў традыцыі. Сёлета замежныя аўтары і іншыя прафесіяналы кніжнай галіны бралі ўдзел у свяце online. Дзякуючы пошце Беларусі вестка аб свяце ў Капылі яшчэ доўга будзе хадзіць па свеце. І нават над ім. Літара «К» – Космас.
«Бывайце здаровы! Жывіце багата!» – гэта напісаў тутэйшы пясняр Адам Русак. Мой родны, мой слаўны Капыль сваё слова стрымаў. Эстафета свята Добрушу. Роднаму краю чалавека-эпохі, народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Яшчэ раз са святам.
Подписывайтесь на нас в Telegram