Карціны, ад якіх зыходзіць святло! У час, калі ўвесь свет захоплівае святочная атмасфера, у Нацыянальнай бібліятэцы заззялі «Калядныя званы».
Гэта назва незвычайнай выставы! Карціны ў літаральным сэнсе свецяцца знутры. Новы накірунак сучаснага жывапісу і мае адпаведную назву – свецізм. Падобныя элементы можна знайсці ў знакамітых мастакоў Шагала і Малевіча. Заснавальнікам свецізму ў сучасным беларускім мастацтве лічаць Рыгора Іванова. Майстар кажа, каб сагрэць думкі, яму патрэбны толькі алейныя фарбы.
У архіве мастака ўжо больш за паўтысячы работ. Карціны Рыгора Іванова акрамя Беларусі знаходзяцца ў музеях Швейцарыі і ЗША, а таксама ў прыватных калекцыях па ўсім свеце. Выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы адчынена да 1 лютага.
Подписывайтесь на нас в Telegram