Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны супрацоўнікі сталічнай ДАІ арганізавалі святочную акцыю.
Часцей за ўсё, калі бачыш інспектара, адчуваеш хваляванне. Сёння пра гэта трэба забыць. Інспектары сустракаюць усмешкамі і добрым гумарам. Нагадалі і пра правілы бяспекі за рулём і ўручылі прыемныя падарункі да свята. Як паведамляюць у ДАІ, нават абышлося без штрафаў.
Карысныя падарункі і падзяка ад супрацоўніц-жанчын не толькі паднялі настрой кіроўцам, але і сталі добрым стымулам да больш адказных паводзін на дарозе.
Подписывайтесь на нас в Telegram