Усяго два дні застаецца да старту II Еўрапейскіх гульняў. Да свайго завяршэння набліжаецца эстафета «Полымя міру» – напярэдадні яе маршрут пралягаў па галоўным сталічным праспекце.
Сёння «Полымя міру» асветліць найбуйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы сталiцы – трактарны і аўтамабільны заводы. Завітае факел і у Парк высокіх тэхналогій. Там доўгачаканы агонь сустрэне нават робат. Хвалявацца ён дакладна не будзе – праграма настроена добра, а вось знакамітыя беларусы актыўна рыхтуюцца до ганаровай міссіі.
Беларуская прыгажуня Аляксандра Чычыкава нават на працоўным месцы старанна вывучае маршрут будучай эстафеты. І хоць схаваць хваляванне наўрадці атрымаецца, дзяўчына ўпэўнена: факеланосец II Еўрапейскіх гульняў – яшчэ адзін тытул у скарбонку перамог.
Аляксандра Чычыкава, пераможніца конкурсу «Міс свету на інваліднай калясцы-2017»: «Для меня очень важно, что я буду на этом прекрасном мероприятии нести факел, передавать пламя. Для каждого человека участие в таких меропритиях очень волнительно».
Ужо 21 чэрвеня агонь II Еўрапейскіх гульняў заззяе ў цэнтры Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама». А сёння – генеральная репетыцыя цырымоніі адкрыцця. Дэталі пакуль трымаюць у сакрэце, але ж ў тым, што гэта будзе маштабна, сумневу няма! У поспеху гульняў упэўнены і замежныя эксперты.
Аляксей Немаў, чатырохкратны алімпійскі чэмпіён па спартыўнай гімнастыцы: «Это очень знаковое событие в мире спорта, для белорусов это будут ответственные соревнования. Уверен, что ребята, которые будут выступать на этих играх, нас порадуют и на мировой арене».
Адчуць атмасферу вялікага спортыўнага свята ужо сёння можна будзе каля Палаца спорту. Увечары тут адкрыецца галоўная фан-зона. Яскравых эмоцый хопіць на ўсіх!
Подписывайтесь на нас в Telegram