Фестываль «Каложскі дабравест» на некалькі дзён ператварыў Гродна ў сталіцу духоўнай музыкі

Гродна на некалькі дзён пераўтварыўся ў сталіцу духоўнай музыкі. Горад прымае самы буйны ў СНД фестываль праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест».

Гродна на некалькі дзён пераўтварыўся ў сталіцу духоўнай музыкі. Горад прымае самы буйны ў СНД фестываль праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест».

Дзіцячыя і дарослыя, свецкія і духоўныя  – паказаць майстэрства сабраліся больш за 40 харавых калектываў з 8 краін свету. Па словах арганізатараў, цікавасць да духоўнай музыкі сёння вялікая: залы заўсёды поўныя, расце і колькасць удзельнікаў. Гэтым разам іх больш за 500. Сталі з’яўляцца таксама і мужчынскія калектывы.   Выставы, канцэрты… Неад’емная частка свята – конкурс песнапенняў. Дзеля стварэння ўрачыстай атмасферы праслухоўванні праходзяць ля алтара кафедральнага сабора. 

Конкурсныя праслухоўванні будуць доўжыцца два дні. Імя пераможцы «Каложскага дабравеста» журы агучыць у суботу. 

Подписывайтесь на нас в Telegram