Савет ЕС афіцыйна даў старт ваенна-марской аперацыі ў Міжземным моры. Мэта – спыніць узброены канфлікт у Лівіі.
У апошнія дні ён, нягледзячы на пандэмію, разгараецца з новай сілай. Каб забяспечыць захаванне міжнароднага эмбарга на пастаўкі зброі ў паўночна-афрыканскую краіну, будуць прымяняцца сродкі спадарожнікавага, паветранага і марскога назірання. Аперацыя намечана пакуль на адзін год.
Подписывайтесь на нас в Telegram