У чацвер увесь свет адзначаў Дзень роднай мовы. 

У чацвер увесь свет адзначаў Дзень роднай мовы. Менавіта яна, лічаць у ААН, з’яўляецца самым дзейсным сродкам дзеля захавання як матэрыяльнай, так і духоўнай спадчыны кожнага народа. Аляксандр Мацяс выправіўся ў вёску Семежава Мінская вобласці, дзе дзіўна размаўляюць не толькі людзі, але нават і рушнікі.

“Се Мажа”, – паказвалі на паселішча, раскіданае ўздоўж звілістай ракі Мажа, дрыгавічы. Не вядома і тое, адкуль прыйшлі “каланісты” (тутэйшы сінонім слову “карэнны”). Іншыя – “навалач”. Сёння аўтахтонныя ў меншасці – 237 з 1012 семяжоўцаў.

Нават суседзі з навакольных вёсак адразу не разумеюць, пра што кажуць “каланісты”. Яшчэ ў сярэдзіне ХХ стагоддзя заключалі шлюбы выключна са сваімі. Спадарыня настаўніца пераехала ў 1980-м з мястэчка Грозаў (амаль 45 кіламетраў адсюль). Асімілявалася. Цяжкасцей перакладу не адчувае.

Веласіпед – асноўны сродак перамяшчэння. “Каланісты” вельмі ахайныя. Даўней штотыдзень мылі хаты нават знадворку. Людзі працавітыя.  

Сярод семяжоўцаў засталося каля паўсотні носьбітаў непаўторнай мовы чырвона-белых рушнікоў. Геаметрычны арнамент нагадвае скандынаўскія руны. Памер своеасаблівых “паэмаў” пра жыццё дасягае трох метраў. Узнікла рамяство разам з мястэчкам (не пазней XVI стагоддзя).  

100 гадоў таму за пераклад з “сакрэтнай мовы” пазбавілі б торбы (самае строгае пакаранне ў семежаўскім цаху жабракоў). Сляпыя, глухія, храмыя… Вабіла іх сюды магчымасць зарабіць. Заможныя семяжоўцы падавалі шчадрэй, чым у іншых месцах. 

Дзіўная мова дайшла да нас дзякуючы толькі святару. Фелікс Сцяпура ў 1880 годзе склаў у кароткі слоўнік усё, што змог вывудзіць з аднаго жабрака. Для пакалення IT гэта любімы пазакласны занятак, магчымасць навучыцца пісьменна шыфравацца. Быў у Семежаве і цэх краўцоў са сваім жаргонам.  

Лексічныя, граматычныя, фанетычныя дыялектызмы не перашкаджаюць семяжоўцам у вывучэнні літаратурнай беларускай мовы, як і іншых. Тутэйшы Пецька (па прозвішчы Казадой) быў асабістым пісарам Чапаева. Герой Беларусі, канструктар Міхаіл Высоцкі, калі сустракаўся з землякамі, пачынаў “сакаць”.

Дзесяць гадоў таму ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА ўнесены семежаўскі абрад – калядныя “Цары”. Яшчэ болей перспектыўны напрамак – лінгвістычны турызм. Быў у “Лухмінску”, спрабаваў “лаготкі” (пячэнне), чытаў “трапкач” (ручнік). Мова смачная, лёгка засвойваецца на месцы.

Подписывайтесь на нас в Telegram