Успомнім Караткевіча. «Хто забыў сваю мову – усё згубіў». Прынамсі на тыдні былі падставы размаўляць па-беларуску. У Дзень роднай мовы дыктоўку пісалі амаль паўсюдна па краіне, але і за мяжой гэтую традыцыю не пакінулі па-за ўвагай. У Вільнюсе існуе беларуская гімназія. Установа са сваёй гісторыяй, і, што важна, гэтую гісторыю ёсць каму працягнуць.
На партах – алоўкі і папера, а ў галаве – ўсё, чаму вучылі ў школе. У класе адзінай у Літве беларускай гімназіі імя Скарыны – гімназісты, настаўнікі і дыпламаты. Грэх не далучыцца. Тым больш, што і тэкст пра закаханага ў беларускую мову Караткевіча. Сёлета дыктоўка на мове ў рэжыме анлайн. Разам з намі пішуць Эстонія і Латвія. Але заданне не на адзнаку. Хутчэй гэта такі камплімент беларускай мове. Усяго 40 хвілін працы для душы і кантрольная праверка. Арфаграфічныя, сінтаксічныя, пунктуацыйныя. Памылкі розныя, але, на шчасце, няшмат.
Дзіяна Стахновіч, дырэктар Віленскай гімназіі імя Францыска Скарыны: «У мяне ёсць беларускія карані. Я закончыла і школу ў Беларусі, і Гродзенскі дзяржауны ўніверсітэт. Толькі ў сталым узросце пераехала ў Літву. Мы вельмі ганарымся, што ёсць такая школа ў Літве, вельмі ўдзячны Рэспубліцы за тое, што ёсць у нас такая магчымасць – несці сваю культуру».
Якое свята без падарункаў. Пяцёрцы выдатнікаў – твор Караткевіча на памяць. Добрыя вынікі і ў бацькоў гімназістаў.
Размаўляюць па-беларуску ў Вільнюсе і дзеці і дарослыя. Хтосьці гэта робіць у память аб агульным мінулым, хтосьці так выказвае павагу суседзям. А калі няма магчымасці падзяліцца думкамі ўголас, літоўцы пішуць пра беларусаў па-беларуску.
Вітаўтас Жэймантас, пісьменнік: «Нас объединяет Великое княжество Литовское, нас объединяет Скорина. Он родился в Беларуси, а первую книгу издал в моём родном Вильнюсе».
Штогод Дзень беларускай мовы ў Вільнюсе супадае з вялікай кніжнай выставай. Беларускі стэнд прэзэнтуюць сяброўскім тандэмам. Яго можна назіраць і на старонках выданняў. Напрыклад, Яронімаса Лаўцюса. У свой час ён першым стварыў для беларускіх дзяцей чытанку. А зараз піша маціватары для дарослых чытачоў. Але часцей па-руску і літоўску.
У новым выданні ёсць беларускія словы, пераклаў тэкст добры сябра з Беларусі Алесь Карлюкевіч. Прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, экскурсіі і нават святкаванне Купалля ды Масленіцы. Дыяспара нашых суайчыннікаў у Літве – некалькі десяткаў тысяч, і ўсе яны абъяднаныя адной ідэяй.
Ірына Зубко, саветнік па гуманітарных справах пасольства Беларусі ў Літве: «Па ўсёй краіне мы маем больш за 10 беларускіх арганізацый. Гэта ва ўсіх крупных гарадах Літвы – Весагінас, Клайпеда, Швінчоніс, Вільнюс, Каўнас. Гэтыя мерапрыемствы наківараваны на захаванне нашай спадчыны, на ўзбагачэнне культуры. І, безумоўна, на тое, каб абъяднаць беларусаў».
Яна марыць па-ангельску, а піша па-беларуску. Жыве ў Вільнюсе і сумуе па Малой радзіме. Ванда Марцініш душ Рэйш – адна з тых, хто сёння за межамі Беларусі не пакідае мовы і традыцый продкаў. Вільнюс для беларусаў – месца асобае. Тут 23 вуліцы маюць беларускія назвы. Тут шмат архітэктурных помнікаў, асабліва ў старой частцы горада. Вось тут друкаваўся Скарына, тут Багушэвіч і Колас. Тут быў палац Тышкевічаў, а яшчэ існавала Віленская беларуская гімназія. Шмат чаго беларускага памятаюць гэтыя мясціны, і сёння пад знакамітай Старой брамай можна адчуць нешта сваё, нешта беларускае.
Тут з асалодай гавораць на мове, тут с душою сустракаюць беларусаў. А на пытанне «Каго любіш?» шчыра адказваюць: «Люблю Беларусь!» То ўзаемна!
Подписывайтесь на нас в Telegram