Дзень роднай мовы адзначылі беларусы, якія жывуць у Расіі

Дарэчы, наша суполка – адна з самых вялікіх у суседняй краіне. Па афіцыйных звестках, яна налічвае звыш 500 тысяч чалавек. І гэта без уліку тых, хто прыязджае на працу, у госці.

Дарэчы, наша суполка – адна з самых вялікіх у суседняй краіне. Па афіцыйных звестках, яна налічвае звыш 500 тысяч чалавек. І гэта без уліку тых, хто прыязджае на працу, у госці. 

Людзі, якія неабыякава ставяцца да роднага слова, сабраліся сёння ў беларускай Амбасадзе ў Маскве. 

Як i стагоддзе таму, слова Максіма Багдановіча гучыць далёка ад Радзімы. У Расіі. I яго слухаюць тыя, хто таксама, як i наш класік, жывуць па-за межамі Бацькаўшчыны. А таму менавіта i гэтыя радкi разумеюць па-асаблiваму: захаваць зерне роднай мовы ў iншым моўным асяроддзi. Так, як зрабiў паэт. Сёння гэты шлях праходзiць амаль кожны беларус, хто жыве ад Калiнiнграда да Камчаткi. I да роднага слова ставiцца не проста як да гукаў i лiтар.

Спецыяльна да Дня роднай мовы ў беларускай Амбасадзе ў Маскве – камерная iмпрэза. Яе тэма – тэатр: мастацтва не толькi моўнае, але і пластычнае. У расiйскую сталiцу з Мiнска прывезлi выставу, прысвечаную творам беларускiх класiкаў на сцэне: рэдкiя выданнi Купалы, Коласа, Ажэшкі, Быкава i Шамякіна, эскізы дэкарацый і касцюмаў выбітных мастакоў сцэнаграфii, лялькі. Атмасферу нацыянальнага тэатра могуць адчуць i госцi-расiяне. Тут зразумела: нашыя сцэнiчныя традыцыi блiжэй, чым здаецца.

Вось гэтыя лялькi рыхтавалicя спецыяльна для спектакля «Ідылія» Дуніна-Марцiнкевiча. Тэатр, якi ствараў сам драматург, фармiраваўся на лепшых узорах i дасягненнях рускай драматычнай школы. Аўтар пiсаў пра гэта сам. Але менавiта з «Iдылii» пачалося i станаўленне сучаснага тэатра беларускага. Гэта тычыцца і роднай мовы. Першая афiша, надрукаваная па-беларуску, абвяшчала не толькi пра прэм’еру гэтай п’есы, але i пра тое, што на сцэне будзе ўжывацца нацыянальная мова.

Прэм’ерная афіша, на жаль, была першай i апошняй. Стагоддзе таму ў Расii, куды ўваходзіла частка сучаснай Беларусi, усё нацыянальнае, мякка кажучы, не вельмi вiталi. Але цяпер наадварот: у Расii icнуе праграма па захаванні і развіцця нацыянальных суполак, беларусы аб’яднаныя ў культурную аўтаномiю, нашы святы адзначаюць не толькi на гарадскiм, але i на федэральнам узроўні, мову вывучаюць у вядучых універсітэтах.

Кожны госць беларускай iмпрэзы ў Маскве атрымаў у падарунак зборнiк выказванняў нашых класiкаў. Дакладная, блicкучая і дзiўная, як сам беларускi народ, i наша родная мова. 

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Россия