​Дзень роднай мовы адзначаюць у Беларусi

Сёння мы разам з краінай святкуем Дзень роднай мовы. І ўсе выпускі нашых навін будуць выходзіць па-беларуску.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць сёння у розных кутках планеты. Ініцыятыве ЮНЭСКА спаўняецца 18 год.

Аўтары ідэі імкнуліся, перадусім, захаваць культурную разнастайнасць і прыцягнуць увагу да моваў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Не ўпершыню разам з іншымі краінамі святкуе і Беларусь. Нашая мова – адна з найбольш старажнытных сярод усіх славянскіх. Па звестках навукоўцаў, карыстаюцца ёй больш за 6 мільёнаў чалавек. У тым ліку жыхары Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Канады ды іншых краінаў.

Аляксандр Лукашанец, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: «І сёння беларуская мова зяўляецца чацвёртай еўрапейскай, на якой былі надрукаваны кнігі Бібліі, пасля чэшскай, іальянскай і нямецкай. І гэта таксама гаворыць пра традыцыі белорускай мовы, пра высокі ўзровень яе развіцця ўжо 500 гадоў назад. Пра яе магчымасці як сродку зносін, як сродку нацыянальнай культуры».

У розных гарадах сёння адбудуцца тэматычныя канферэнцыі, круглыя сталы ды ня толькі. Традыцыйна адна з цэнтральных падзеяў – Агульнанацыянальная дыктоўка. Гэтым разам яна прысвечаная да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага (класік беларускай літаратуры з’явіўся на свет 18 лютага). Цікава, што менавіта браты Гарэцкія зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё айчыннага мовазнаўства, склаўшы ды выдаўшы адзін з першых руска-беларускіх слоўнікаў. Да святкавання Дня роднай мовы далучыўся і наш тэлеканал. Усе інфармацыйныя праекты АНТ сёння выходзяць па-беларуску.

Подписывайтесь на нас в Telegram