Прапануем усім на некалькі хвілін перанесціся ў Слонiм. Горад, дзе ў гэтым годзе праходзіць традыцыйны Дзень беларускага пісьменства. А вось падрыхтаваліся да свята не зусім традыцыйна. Па словах удзельнікаў, смак роднай мовы тут адчулі, як нідзе раней. Найбольш адметнымі падзеямi фэсту, асабліва значнымі для жыхароў Слоніма, стала адкрыццё кнігарні і помніка. За што тут так любяць Льва Сапегу?
Дзень беларускага пісьменства – гэта заўсёды тысячнае шэсце. Кожнае са сваім каларытам. У Іванава – «Белавежская пушча» Песняроў, у Слоніме – сярэднявечныя матывы часоў «залатога стагоддзя» Беларусі, XVI, калі друкаваў Скарына і Леў Сапега пісаў Статут, своеасаблівую Канстытуцыю краіны.
Дарэчы, Сапегу тут асаблівая павага. Яму пяць разоў змянялі фасон ботаў – то цесныя, то не княжаскія. У выніку абралі, як на гравюрах, сапраўдныя. Ідэя ўсталяваць помнік з’явілася яшчэ 15 год таму. А чаму не? Канцлер ВКЛ, уладальнік Слоніма, пры якім горад стаў цэнтрам культуры і навукі, жыхары падтрымалі. Бронзавы, зараз сваім ботам спаўняе мары, жыллё, кар’ера.
У XXI стагоддзі адтрымаць у Дзень ведаў галоўную кнігу маленькага беларуса, ці гэта не сапраўднае свята? Так супала, што Дзень беларускага пісьменства адзначаюць у першую нядзелю верасня. І як тут не падарыць буквар і не правесці школьную лінейку першымі ў краіне.
Аднак пісаць для малодшага пакалення цяжка. Інтэрнэт, гульні. Як знайсці той самы ключык да сэрца дзіцяці? Пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік ведае сакрэт. Галоўнае, каб было цікава напісана. Верыш, бо адзін з лепшых аўтараў краіны, уладальнік Нацыянальнай літаратурнай прэміі, аўтар, як сам кажа, дзіцячай энцыклапедыі.
І раз на год толькі тут можна на кожным кроку сустрэць пісьменніка. Больш за сотню ўдзельнікаў. Паўсюль абмяркоўваюць навінкі выданняў, любімыя жанры, шукаюць творы пераможцаў. Прафесійныя выдаўцы падцвярджаюць – цікаўнасць да кнігі значна вырасла. Кажуць, папяровая зноўку мае цэннасць. Танныя кішэнныя выданні, выданні сярэдняга кошту, а дарагія спецыяльныя – элітны прадукт, мець прэстыжна.
На фестывалі кнігі і прэсы – чэргі. Заўсёды едуць з усёй краіны пабачыць навінкі і правераныя часам. Усё для чытача. У Слоніме сёння ўсё звязана з кнігамі. Нават шакалад літаратурны. Да свята спецыяльна выпусцілі салодкую серыю з беларускімі пісьменнікамі. Шэсць славутых імёнаў: Колас, Купала, Багдановіч, Танк, Куляшоў, Броўка. Унікальная магчымасць у прамым сэнсе паспрабаваць, які смак у беларускай класікі.
І паўсюль пах свежавыданных старонак. І гэтым разам, і літаратурных страваў. А што калі твой продак – сам класік літаратуры? Унучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч да Слоніма мае асаблівую любоў. Адна з бібіліятэк горада амаль 75 год носіць імя яе дзеда. Ціхія скверы, вуліцы старажытнага горада. Дзе яшчэ так любяць і шануюць кнігу, літаратуру, родную мову?
Аднак сёння Коласу прыйшлося б нялёгка – літаратура, як і турызм, вымушана шукаць новыя падыходы да чытача. Сучасны чалавек спяшаецца, сум не дапушчальны, інфармацыя павінна быць проста пададзена. Зацікавіць спрабуюць праз гульню і гістарычныя квэсты.
Дзень беларускага пісьменства ў Слонім прыехаў невыпадкова. Горад старажытны, вядомы з XIII стагоддзя. У XVI тут жыў і пісаў Статут Леў Сапега, у XVIII разбудоўваў дзядзька Міхала Клеафаса Агінскага Міхал Казімір. І такіх мястэчак з багатай гісторыяй і культурай у Беларусі шмат. Нагадаць усім, што яны існуюць, падтрымаць фінансава і даць імпульс для далейшага развіцця: Дзень беларускага пісьменства – свята на толькі кнігі.
І наступны раз Дзень беларускага пісьменства прымуць менавіта Бялынчы. Маленькі дзевяцітысячны гарадок, што ў Магілёўскай вобласці, які належыў, дарэчы, таксама Льву Сапегу. Што пакажуць – сакрэт. Аднак гэта будзе праз год. Пакуль весяліцца, гуляе да ночы і праслаўляе мілагучнае беларускае слова Слонім.
Подписывайтесь на нас в Telegram