Дзень беларускага пісьменства: Слонім сустракае гасцей

Дзень беларускага пісьменства: Слонім сустракае гасцей

На два дні апынуцца ў кніжным раі. Старадаўні Слонім прымае Дзень беларускага пісьменства. Ужо ў 26-ы раз на ўсю краіну гучыць родная мова і імёны праслаўленых майстроў слова. Толькі тут можна ў вітрыны сустрэць папулярных аўтараў з вокладак і знайсці самыя свежыя навінкі са свету літаратуры. Афіцыйнае адкрыццё свята толькі заўтра. Але ўжо сёння ёсць, што паказаць.

Што ні крок, то літаратурная сустрэча! Па ўсяму Слоніму пах толькi надрукаваных старонак. З самага ранку ўсё ў новай кніжнай краме. Дарэчы, першай дзяржаўнай на 50-тысячны горад. Раней па папулярныя выданні ездзілі ў суседнія райцэнтры. Зараз – амаль 12 тысяч найменняў – на паліцах побач з домам. Большасць – беларускіх  выдавецтваў. 

Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Беларусі: «Заўседы звяртаў   увагу на кнігі асветніцкія, гістарычныя, краязнаўчыя, на тыя кнігі, якія, магчыма, не бачыў у іншых  кнігарнях. Канешне, як чытач, лічу, што гэта будзе запатрабаванвы праект».  

Уладзімір Ліхадзедаў – ўдзельнік кожнага Дня пісьменства. Падарожнічае не адзін – са сваім старажытным друкаваным станком. Слонімшчыну здзіўляе двухметровым зубрам. Сімвал  Беларусі   амаль паўгады складалі  з дэталяў тыпаграфскіх  машын. 

Уладзімір Ліхадзедаў, аўтар  праекта «У пошуках страчанага»«Шерсть у нас сделана из типографского шрифта, его голова – это старинный пресс 19 века. Видим перевернутую букву А. Вот это – части типографских машин. Даже рога – это трубы, которые мы  также изогнули, переделали».  

Сёння кніга ў Беларусі перажывае адраджэнне, кажуць выдаўцы. Цікаўнасць чытачоу  расце. Прычым, да папяровых  выданняў. У моладзі на першым месцы – фантастыка і псіхалогія. Бацькі чытаюць класікаў, а бабулі бяруць дзіцячыя для ўнукаў. 

Юлія Абрамчык, прадстаўнік цэнтральнага кніжнага магазіна прадпрыемства «Белкніга»: «Сегодня книга, скорее, что-то особенное, чем хочется порадовать себя, порадовать близких. Поэтому книга пользуется популярностью, и это как будто предмет роскоши сейчас»

Мінхажыддзін Мірзо, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў  Узбекістана: «Через литературу и искусство народы узнают друг друга, культуру. Мы на это мероприятие не с пустыми руками пришли. Вот это – памятник, который в Ташкенте установили великому поэту Якубу Коласу».  

Навагрудак, Мір, Шчучын, Смаргонь – Слонім пяты горад Гродзенскай вобласці, які прымае Дзень беларускага пісьменства. А чаму не? Старажытны, вядомы з 13 стагоддзя. У 16-м, калі ім валодаў канцлер  Вялікага княства Літоўскага, быў  цэнтрам культуры і навукі. І сёняя трымае планку. Для гасцей – амаль 16 пляцовак.

Гуляць і весяліцца горад будзе амаль да паўночы. Самы адказны і насычаны дзень – заўтра. Адукацыйных і забауляльных мерапрыемстваў каля сотні. Тэатралізаванае шэсце па матывах мінуўшчыны Слоніма, гастрафэст – стравы са старонак класікаў, квэсты па беларускай гісторыі. І,  канешне, кнігі паўсюль. Акунуцца ў  атмасферу свята запрашаюць  усіх беларусаў. 


Подписывайтесь на нас в Telegram