Чэмпіянат Еўропы па біятлоне: дзень другі. Сёння ў праграме турніру, які праходзіць у Раўбічах, дзве змяшаныя эстафеты.
А напярэдадні сталі вядомыя імёны першых пераможцаў. У мужчынскай індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў золата заваяваў балгарскі біятланіст Красімір Анеў, а ў жаночай – шведская спартсменка Ханна Эберг. У лідара беларускай зборнай Ірына Крыўко – бронза.
Беларусь прымае чэмпіянат Еўропы ужо трэці раз. Маштабныя спаборніцтвы прадоўжацца да канца тыдня. 300 спартсменаў з 37 краін разыграюць 8 камплектаў медалёў.
Подписывайтесь на нас в Telegram