Калі прапанова перавышае попыт. Звыш за дзве тысячы працоўных месцаў прадставілі на кірмашы вакансій у Магілёве.
Больш за палову – гэта рабочыя спецыяльнасці з заробкам да 700 рублёў. Сфера дзейнасці – ад буйной прамысловаці да грамадскага харчавання. Спецыялісты з вышэйшай адукацыяй патрэбны ў інжынернай вобласці. Ёсць і варыянты перападрыхтоўкі.
Алена Барашкава, прадстаўнік кампаніі-наймальніка: «Потенциальный работодатель хочет видеть и своих потенциальных работников, то есть здесь есть возможность пообщаться, здесь можно увидеть человека таким, какой он есть и предложить, рассказать про нашу работу, про специфику».
Марына Снытко, начальнік Упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама: «На ярмарке вакансий работают консультационные пункты для людей с ограниченными возможностями, и представлены предприятия, которые готовы взять на работу таких граждан».
Дарэчы, у Магілёве на кожнага суіскальніка – тры вакансіі. А зараз абвешчаны так званы «Тыдзень перасялення» – гараджанам прапануюць вакансіі на сяле. Прытым наймальнікі абяцаюць забяспечыць працай і жыллём адразу ўсю сям’ю, прыкладаецца і прывабны сацпакет.
Подписывайтесь на нас в Telegram