Беларусы заваявалі бронзу ў змешанай эстафеце на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах

У Беларусі другі медаль на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах.

Нашы спартсмены сталі трэцімі ў змешанай эстафеце. Пры падтрымцы сваіх балельшчыкаў на п’едэстал падняліся Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Раман Ялётнаў і Сяргей Бачарнікаў. Беларусы паказалі добрую хуткасць на дыстанцыі і даволі дакладна стралялі: у каманды шэсць дадатковых патронаў. Доўгі час наша каманда была ў лідарах, аднак пасля апошняга агнявога рубяжа Сяргей Бачарнікаў саступіў Себасцьяну Самуэльсану са Швецыі і немцу Філіпу Хорну. Гэта другі медаль зборнай Беларусі ў Раўбічах. У першы дзень турніру бронзу заваявала Ірына Крыўко.

Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен и Telegram