Сяргей Алейнік прымае ўдзел у пасяджэнні беларуска-зімбабвійскай камісіі па супрацоўніцтве

Обновлено

Новыя пастаўкі тэхнікі і прамысловая кааперацыя – Беларусь і Зімбабвэ працягваюць развіваць узаемадзеянне

Сяргей Алейнік прымае ўдзел у пасяджэнні беларуска-зімбабвійскай камісіі па супрацоўніцтве

Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у першым пасяджэнні беларуска-зімбабвійскай камісіі па супрацоўніцтве. Яе ўзначальваюць кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. 

Наша дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам ужо знаходзіцца ў Харарэ. Шырокае супрацоўніцтва абмяркуюць прадстаўнікі міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, а таксама буйных прадпрыемстваў. 

Беларусь дапамагае забеспячваць харчовую бяспеку афрыканскай дзяржавы. Зімбабвэ закупляе нашу тэхніку. Агульны тавараабарот за 4 гады вырас у восем разоў. Значны штуршок развіццю стасункаў паміж краінамі далі асабістыя кантакты кіраўнікоў дзяржаў. 

Наша дэлегацыя наведае сервісны цэнтр беларускай тэхнікі, таксама запланаваны прэзентацыя малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў і перамовы.

Летась наш Прэзідэнт быў з дзяржаўным візітам у Зімбабвэ, перамовы адбыліся ў Дубаі на Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату. Лідара афрыканскай дзяржавы Эмерсана Мнангагву чакаюць з візітам у нашай краіне. Мінск мае намер развіваць не толькі двухбаковае ўзаемадзеянне, але стварыць у Зімбабвэ хаб для продажу беларускай прадукцыі на афрыканскім рынку.

Подписывайтесь на нас в Telegram