Беларусь можа прыняць юніёрскі чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы ў 2021 годзе

Дзеля гэтага з афіцыйным візітам у нашу краіну прыбыў генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі Махамед Джалуд.

Дзеля гэтага з афіцыйным візітам у нашу краіну прыбыў генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі Махамед Джалуд.

У хуткім часе заяўка Беларусі будзе пададзеная ў выканаўчы камітэт арганізацыі. Акрамя таго, ужо дакладна вядома, што ў лістападзе ў Гродна пройдзе ліцэнзійны да Алімпіяды ў Токіа турнір памяці двухразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Курловіча.

Тым часам зборная Беларусі рыхтуецца да чарговага ліцэнзійнага турніру, які пройдзе ў сакавіку ў Іране. Другая частка каманды зараз знаходзіцца ў Барысаве, дзе праходзіць Кубак краіны. А ўжо ў красавіку наша зборная накіруецца ў Батумі на чэмпіянат Еўропы.

Подписывайтесь на нас в Telegram