03.06.2020, 08:12
Обновлено: 09.09.2025, 15:07
Беларусь чакае ў чэрвені больш за мільён тон нафты ад расійскіх кампаній
Больш за мільён тон нафты чакаюць у гэтым месяцы ў Беларусі. Гэта чэрвеньская партыя ад 10 расійскіх кампаній.
Асноўную частку нашы заводы атрымаюць па трубаправодзе, яшчэ адну партыю даставяць па чыгунцы. А ўжо на гэтым тыдні ў Клайпеду прыбудзе танкер з амерыканскай нафтай. Супрацоўніцтва з альтэрнатыўнымі партнёрамі працягваецца. Як адзначылі ў «Белнафтахіме», з пачатку года ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў – кожная пятая тона нафты.