Пасля запамінальнай хатняй перамогі ў першым матчы 1/16 фіналу барысаўскі клуб усё ж не ўтрымаў перавагу ў выяздным матчы.
«Арсенал» парадаваў родную публіку трыма галамі. Ужо на першых хвілінах абаронца БАТЭ Захар Волкаў зрэзаў мяч ва ўласныя вароты. На 39-й хвіліне лік падвоіў Шкодран Мустафі, а ў сярэдзіне другога тайму адзначыўся Сакраціс Папастатопулас. 3:0 на карысць «кананіраў» – яны ідуць далей па турнірнай сетцы.
Подписывайтесь на нас в Telegram