Увагу футбольных заўзятараў сёння прыцягвае Лондан. У брытанскай сталіцы пройдзе другі паядынак 1/16 фіналу Лігі Еўропы паміж БАТЭ і «Арсеналам».
Нагадаем, тыдзень таму, дома, барысаўчане сенсацыйна абыгралі лонданскі клуб з лікам 1:0. На наступны дзень наша каманда адправілася на Туманны Альбіён, дзе і рыхтуецца да гульні. Для таго, каб прайсці далей БАТЭ патрэбна нічыя ці паражэнне з розніцай у адзін мяч, але для гэтага трэба забіць самім. Усе шанцы ёсць! Пачатак матчу сёння ў 20:55.
Подписывайтесь на нас в Telegram