Новыя рынкі для беларускага льну. Аршанскі вытворца прэзентуе прадукцыю на міжнароднай выставе ў Японіі.
Тут прадстаўленыя тавары тэкстыльнай і харчовай прамысловасці са ўсяго свету. Аршанскі льнокамбінат прывёз у Токіа натуральныя тканіны і вырабы з іх. Японскі бізнэс ужо зацікавіўся беларускай прадукцыяй. Адбыліся перамовы, па выніках якіх чакаецца падпісанне кантрактаў. Аршанскі льнокамбінат – адзін з найбуйнейшых вытворцаў льняных вырабаў у краіне. Яго вытворчаць скіраваная пераважна на знешнія рынкі.
Подписывайтесь на нас в Telegram