​Агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе сёння ва ўсіх рэгіёнах Беларусі

Акцыя прысвечана 125-годдзю пісьменніка Максіма Гарэцкага.

Акцыя прысвечана 125-годдзю пісьменніка Максіма Гарэцкага. Класік нацыянальнай літаратуры нарадзіўся напярэдадні свята роднай мовы.

Тэкст для іспыта – на аснове знакамітых твораў. Раюць перачытаць аўтарскія запіскі «На імперыялістычнай вайне», аповесць «Дзве душы» ці раман-эпапею «Камароўская хроніка». Менавіта браты Гарэцкія сто гадоў таму склалі і выдалі адзін з першых «Руска-беларускіх слоўнікаў» – кірыліцай. Дарэчы, ў Казахстане зацверджаны новы варыянт алфавіта на аснове лацінскай графікі.

Алег Трусаў, ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны: «Кірылічнай традыцыi – тысяча гадоў. Я лічу, што ад кірыліцы адмаўляцца нетрэба. Але кожны беларус павінен ведаць сваю нацыянальную лацінку. Наша ўзнікла яшчэ ў XVII стагоддзі. Проста трэба ў кожнай школе ўвесці ўрок беларускай лацінкі».

Сярод ініцыятыў гэтага дня – стварэнне ў Беларусі музея мовы. Зараз у свеце існуе каля 50 такіх устаноў. Як прыклад – інстытуцыя ў бразільскім Сан-Паўлу. Яна займае тры паверхі былой чыгуначнай станцыі. Менавіта тут эмігранты ўпершыню аказваліся ў партугаламоўным асяроддзі.

Подписывайтесь на нас в Telegram