Чарговая сесія пачынаецца ў парламенце, яго цяперашні склад збіраецца ў апошні раз, ужо на старце дэпутаты разгледзяць 14 пытанняў.
Сярод іх – змены ў закон аб рэкламе, якія прыцягнулі ўвагу яшчэ падчас грамадскага абмеркавання. Так, ад лістовак у паштовых скрынях можна будзе адмовіцца, да таго ж, магчыма, знікне гукавая рэклама з аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў. Што тычыцца інфармацыі прыватнай, другое чытанне чакае закон «Аб персанальных дадзеных». Галоўны момант – збор такіх звестак будзе ажыццяўляцца толькі з дазволу чалавека, падобны дакумент ужо прыняты больш чым у ста краінах.
Сяргей Бобрыкаў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па нацыянальнай бяспецы: «Давайте разделять персональные на общие и специальные. Общие данные, которые мы с вами размещаем без чьего-либо согласия то, чем мы занимаемся в соцсетях. Естественно, кто их будет защищать, мы сами. А те специальные персональные данные, которые касаются вероисповедания, здоровья – это данные специальные. И вот этот законопроект направлен на защиту вот этих персональных, чтобы не выходили за пределы компетенции оператора».
Выключэнні ёсць, без дазволу такую інфармацыю могуць выкарыстоўваць праваахоўныя, налогавыя ці судовыя органы. Акрамя гэтага парламентарыі абмяркуюць папраўкі ў законы аб леках і ахове экалогіі. А вось праект бюджэту на наступны год пакуль на дапрацоўцы.
Подписывайтесь на нас в Telegram