З 21 па 26 лютага 1944 года адбылася наступальная аперацыя войскаў правага крыла 1-га Беларускага фронту, якім камандаваў генерал арміі Канстанцін Ракасоўскі. Яна ўвайшла ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны пад назвай Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі.
Чырвоная армія паспяхова фарсіравала Дняпро і перарэзала чыгуначную ветку Магілёў – Рагачоў. Гэта вялікая заслуга войскаў. Нашым байцам супрацьстаяла дзявятае нямецкае войска групы «Цэнтр». Праз два дні савецкія злучэнні падышлі да Рагачова і штурмам вызвалілі яго. Далей прасунуліся да ракі Друць, захапілі плацдармы на абодвух берагах Дняпра і ўшчыльную наблізіліся да Жлобіна.
У выніку аперацыі савецкія войскі нанеслі вялікі ўрон ворагу і стварылі спрыяльныя ўмовы для наступлення на бабруйскім напрамку. 24 лютага 1944года ў Маскве дадзены артылерыйскі салют у гонар вызвалення Рагачова.
Фота: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Подписывайтесь на нас в Telegram