01.04.2020, 08:40
Обновлено: 15.09.2025, 08:52
«30 дзён на ровары»: штогадовая акцыя стартуе сёння
Здаровы лад жыцця і экалагічнасць. «30 дзён на ровары» прапануюць правесці жыхарам сталіцы! Сёння ў Мінску стартует штогадовая акцыя.
Далучыцца можа любы жадаючы – гэта бясплатна. Не абавязкова выкарыстоўваць менавіта ровар – падыдзе любы транспарт на колах, але без рухавіка: самакат, ролікі, монакола. Кожны дзень да 30 красавіка ў горадзе будуць праводзіцца геаграфічныя квэсты, спаборніцтвы ў зялёных зонах, конкурсы і гонкі. Дарэчы, Беларусь кожны год знаходзіцца сярод сусветных лідэраў па колькасці ўдзельнікаў.