14 узнагарод заваявалі беларускія самбісты на Міжнародным турніры катэгорыі «А» на прызы Прэзідэнта Беларусі

14 узнагарод заваявалі беларускія самбісты на Міжнародным турніры катэгорыі «А» на прызы Прэзідэнта Беларусі

Залатыя медалі ў скарбонку сваёй каманды прынеслі чэмпіён ІІ Еўрапейскіх гульняў Аляксандр Кокша, Марыя Кандрацьева, а таксама Яўген Алексіевіч у баявым самба. 

Яшчэ ў беларускіх спартсменаў пяць сярэбраных узнагарод і шэсць – бронзавых.

Завершацца спаборніцтвы сёння. Увечары будуць разыграны 12 камплектаў медалёў. За ўзнагароды турніру змагаюцца прадстаўнікі 24 краін. 


Подписывайтесь на нас в Telegram