Ахвярай нашых дзяўчат стаў французскі клуб «Кан» (3:1 па партыях).
Прычым першы сэт быў неверагодна напружаным і зацягнутым. Каб вызначыць у ім пераможцу, спатрэбілася 51 хвіліна! У выніку «Кан» вырваў перавагу ў два мячы – 46:44.
Аднак тры наступныя партыі склаліся лепш для беларускіх валейбалістак – 25:21, 25:19, 25:18. Такім чынам, «Мінчанка» дамаглася дэбютнай перамогі ў групавым раундзе Лігі чэмпіёнаў. Праўда, у турнірнай табліцы групы С наш клуб усё яшчэ займае апошняе месца.
Подписывайтесь на нас в Telegram