Общенациональное телевидение

У Глыбокім жанчына на Peugeot 206 ўрэзалася ў слуп і атрымала траўмы

Читать на сайте ont.by

ДТЗ адбылося ў райцэнтры 20 лютага каля 20:30. Жанчына 1984 года нараджэння не дала рады кіраванню, з-за чаго машыну занесла, а потым выкінула ў кювет.

Але і гэта было яшчэ не ўсё – спыніўся аўтамабіль толькі пасля ўдару аб слуп. Жанчыну-кіроўцу давялося шпіталізаваць у Глыбоцкую цэнтральную раённую бальніцу.

Фотаздымак: ДАІ Віцебскай вобласці

Подписывайтесь на нас в Telegram

Другие новости на ont.by