Общенациональное телевидение

Творчыя калектывы Віцебска падрыхтавалі ўрачыстую праграму да Дня роднай мовы

Произошла ошибка

Читать на сайте ont.by

Беларусь сёння адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Дыктоўкі, перформансы, цытаты беларускіх класікаў на фасадзе Нацыянальнай бібліятэкі. У кожным рэгіёне – свае ўрачыстасці.

Напярэдадні ў Віцебску ў галоўнай канцэртнай зале творчыя калектывы правялі незвычайныя рэпетыцыі. Новая пастаноўка аматараў сучаснай харэаграфіі па творы беларускага пісьменіка.

Тут жа ў танцавальнай зале – парты, за якімі вучні напісалі дыктоўку. А інтэрнацынальны хор праспяваў песню на беларускай мове. Убачыць гэтыя работы гледачы змогуць на працягу года на канцэртах і ў масавых праграмах абласнога цэнтра.   

У Віцебску жыве і шмат замежных студэнтаў. Іх таксама запрасілі на свята. Госці не толькі вывучылі некалькі радкоў песні на беларускай мове, але і пазнаёмілі віцебскія творчыя калектывы ўжо са сваёй роднай мовай.

Подписывайтесь на нас в Telegram

Другие новости на ont.by