Общенациональное телевидение

Свята беларускага пісьменства ў Іванаве: новыя выданні і старыя сябры

Читать на сайте ont.by

Сёння ў Іванава – толькі і гаворкі, што пра кнігі. На кожным падворку, у кожным кутку гучыць мілагучная родная мова. 

З ранку ўсе аматары літаратуры – у кніжнай краме. Першай у райцэнтры. Раней па Коласа і Роўлінг гараджанам прыходзіліася ездіць у Пінск за 40 кіламетраў. Зараз выданні на любы густ – 8 тысяч адзінак. Асобная палічка і з беларускай літаратурай. Ля яе – і першыя наведвальнікі. «А хто там ідзе?» Янкі Купалы ў Іванава гучыць як ніколі актуальна. 

Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Беларусі: «Гэта выданне 2017 года, выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя»І калі ў папярэднім выданні было недзе каля 80 перакладаў, то тут 100 перакладаў верша Янкі Купалы»

Дзень пісьменства – гэта заўсёды асаблівая атмасфера. Творы прэзентуюць нават на вуліцы.  Пісьменнік Уладзімір Ліпскі – толькі з тыпаграфіі. Навінку «Мая Беларусь» рыхтаваў спецыяльна да свята. 

У цэнтры свята – Буквар. 400 год таму яго выдалі ў літоўскім горадзе Еўі. Кішэнны фармат, стараславянская мова – факсіміле поўнасцю паўтарае арыгінал. Дарэвалюцыйны «лемантар» Цёткі за 6 капеек, савецкі буквар з піянерамі. Змяняліся назвы, эпохі, улады. Аднак гэта кніга заўсёды заставаўся першай для кожнага школьніка. 

Сёння кніга ў Беларусі перажывае адраджэнне, кажуць выдаўцы. Электронныя і інтэрнэт-выданні адыходзяць на другі план. Прычым да кнігі папяровай усё больш звяртаецца моладзь. У свеце пануе любоў да фантастыкі і фэнтэзі. Беларускія аўтары пакуль, нажаль, такога не прапануюць. Аднак нашы тэмы: прырода, любоў да роднага краю – для старэйшых, і дэтэктывы для моладзі.

Брэстчына прымае Свята беларускай пісьменнасці чацвёрты раз. Іванава – ўпершыню. Насельніцтва маленькага гарадка ў 16 тысяч чалавек павялічыцца амаль удвая. І ўсіх запрашаюць прагуляцца па цэнтральнай алеі, якая стала літаратурнай. Тут можна прыпыніцца і ў цішыні адкрыць томік любімай кнігі. Для іванаўцаў у бліжэйшы час гэта будзе энцыклапедыя раёна і яшчэ адна навінка. 

Гуляць і весяліцца горад будзе амаль да паўночы. Заўтра самы адказны і насычаны дзень: толькі мерапрыемстваў каля 80-ці. Таксама стане вядома, хто стане лепшым пісьменнікам краіны і які горад наступным прыме Дзень пісьменства. 

Подписывайтесь на нас в Telegram

Другие новости на ont.by