Колькасць хворых на цукровы дыябет штогод у Беларусі павялічваецца больш як на 20 тысяч. Галоўная прычына – няправільны лад жыцця. Падумаць пра здароўе сёння – у сусветны дзень змагання з хваробай – важна як ніколі!
Прафілактычная акцыя пройдзе па ўсёй краіне – кожны зможа вызначыць, наколькі ён схільны да захворвання. Спецыялісты адзначаюць: у групе рызыкі – людзі з лішняй вагой і шкоднымі звычкамі, а таксама тыя, хто мала рухаецца.
І хоць цукровы дыябет пакуль невылечны, дзякуючы сучаснай медыцыне хваробу навучыліся стрымліваць. Для выяўлення на пачатковай стадыі выкарыстоўваюць электронныя метады. А напярэдадні ў Беларусі распачаўся дабрачынны праект па забеспячэнні дзяцей з дыябетам інсулінавымі помпамі.
Подписывайтесь на нас в Telegram