Общенациональное телевидение

Старшыня Гомельскага аблвыканкама сустрэўся з губернатарам Кіраўскай вобласці

Произошла ошибка

Читать на сайте ont.by

Беларуска-расійскае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва набывае ўсё большую важнасць і выступае гарантам паспяховага развіцця Саюзнай дзяржавы. У Маскве прайшла сустрэча старшыні Гомельскага аблвыканкама з губернатарам Кіраўскай вобласці.

Пасольства Беларусі ў Расіі стала пляцоўкай для абмеркавання двухбаковага супрацоўніцтва па шырокім коле пытанняў: ад прамысловых паставак да вытворчай кааперацыі. Летась тавараабарот Беларусі з Кіраўскай вобласцю перавысіў дзевяць мільярдаў расiйскіх рублёў, што, на думку абодвух бакоў, не ў поўнай меры адпавядае патэнцыялу рэгіёнаў. У знешнегандлёвым абароце Гомельскай вобласці доля Расіі займае амаль 75%.

Аб'ём экспарту пастаянна расце. Наш паўднёва-ўсходні рэгіён і Кіраўская вобласць абмеркавалі актывізацыю супрацоўніцтва.

Перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння бакі замацавалі падпісаннем праграмы мерапрыемстваў да 2026 года. Зараз дэлегацыя Беларусі, куды ўвайшлі і прадстаўнiкi Гомельшчыны, працуе непасрэдна ў Кіраве. Там праходзіць пасяджэнне рабочай групы беларуска-расійскай міжурадавай камісіі.

Подписывайтесь на нас в Telegram

Другие новости на ont.by