Пераправу праз Дунай адпрацаваў зводны батальён Беларусі, Расіі і Сербіі – гэта частка маштабных вучэнняў «Славянскае братэрства».
Вайскоўцы выкарысталі пантонныя паромы, спецыяльныя гусенічныя транспарцёры, а таксама катэры рачной флатыліі сербскай арміі, каб перакінуць на іншы бераг жывую сілу і тэхніку. Адна з галоўных задач кааліцыі на ўзбярэжжы – блакіроўка раёну незаконных узброеных фарміраванняў. Нагадаю, у саюзных манеўрах удзельнічаюць каля шасцісот вайскоўцаў.
Подписывайтесь на нас в Telegram