Лайнер Boeing 787-9, які выконваў рэйс з Лос-Анджэлеса ў Лондан, на вышыні 11 тысяч метраў трапіў у магутную паветраную плынь. Гэта дазволіла яму дасягнуць неверагоднай хуткасці 1285 км/г.
Для параўнання – хуткасць гуку складае 1062 км/г. Такое паскарэнне дазволіла самалёту прыбыць у пункт прызначэння на 48 хвілін раней за меркаваны час.
Звычайна падобныя лайнеры лётаюць на хуткасці каля 900 км/г. Пілот самалёта-рэкардсмена напісаў у Твітары, што ніколі не сутыкаўся з такім магутным спадарожным ветрам за ўсю сваю 25-гадовую кар'еру.
Подписывайтесь на нас в Telegram