Общенациональное телевидение

«Нашы дзецi»: 15 тысяч дзiцячых мараў здзейсняцца ў навагоднiя святы

Читать на сайте ont.by

Больш за 15 тысяч дзіцячых мараў здзейсняцца ў гэтым навагоднім сезоне! Маштабная акцыя «Нашы дзеці» пачынае марафон па краіне.

Свята прыйдзе ў інтэрнаты, дзіцячыя дамы, прыёмныя і шматдзетныя сем’і, шпіталі – усяго звыш за 120 адрасоў. Добрымі чараўнікамі падчас святаў па традыцыі стануць прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі міністэрстваў і арганізацый. Абяцаюць, што ніхто з дзяцей, якія асабліва маюць патрэбу ў клопаце і падарунках, не застанецца без увагі! 

Казка не скончыцца і пасля бою курантаў. Дарыць дабро будуць да 10 студзеня. Кульмінацыяй акцыі стане свята ў Палацы Рэспублікі, дзе збяруцца дзеці з усёй краіны. 

Подписывайтесь на нас в Telegram

Другие новости на ont.by