Сёння – напярэдадні мужчынскага свята – у Палацы Рэспублікі прайшоў святочны сход.
Традыцыйна былі запрошаны ветэраны, дзейныя ваенныя і моладзь – тыя, за кім будучыня краіны. Віншаванне ад Прэзідэнта са сцэны зачытаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі. Мір, спакой і ўпэўненасць – вышэйшыя каштоўнасці для кожнага чалавека. Яны актуальныя заўсёды, а ў год юбілею Вялікай перамогі гучаць яшчэ магутней. У нашай краіне няма сям’і, якую б не закранула Вялікая Айчынная вайна. І сёння вельмі важна захоўваць памяць пра подзвіг і гераізм нашага народа. І будаваць баяздольную армію, якая зможа абараніць краіну.
Свой падарунак у выглядзе святочнай праграмы падрыхтавалі знакамітыя беларусы і творчыя калектывы Узброеных Сіл нашай краіны.
Подписывайтесь на нас в Telegram