Тэрмінова пачаць размініраванне тэрыторыі на Данбасе! З такім заклікам выступілі ўдзельнікі кантактнай групы па Украіне пасля чарговай сустрэчы ў беларускай сталіцы.
Перадумовай стала трагедыя ў Горлаўцы, дзе пры падрыве міны на мінулым тыдні загінулі трое дзяцей, адно было сур’ёзна паранена. Яшчэ адзін падлетак пацярпеў падчас абстрэлу. Спецпрадстаўнік АБСЕ заклікаў неадкладна прыняць меры для поўнай бяспекі населеных пунктаў і пунктаў пропуску. На сустрэчы ў Мінску таксама абмяркоўвалі, хто стане новым кіраўніком украінскай дэлегацыі ў групе, бо, нагадаем, Леанід Кучма – адзін з тых, чый подпіс стаіць пад Мінскімі пагадненнямі – падаў у адстаўку. Імя пераемніка пакуль невядома. Наступная сустрэча удзельнікаў перамоўнага працэсу адбудзецца 16 кастрычніка.
Подписывайтесь на нас в Telegram