Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы на месцы моцнага пажару ў сталіцы Бангладэш. 81 чалавек загінуў, яшчэ каля 50 знаходзяцца у шпіталі.
Пажар узнік у жылым доме, у якім знаходзіўся склад хімікатаў. Полымя хутка ахапіла суседнія будынкі. Больш за пяць гадзін амаль 200 пажарных змагаліся з агнём. Прычынай мог стаць выбух газавага балона.
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Бангладэш, а таксама перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў хуткага выздараўлення параненым і пацярпелым.
Подписывайтесь на нас в Telegram