Общенациональное телевидение

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць у Беларусі

Читать на сайте ont.by

Міжнародны дзень роднай мовы разам з іншымі народамі сёння адзначаюць і беларусы. Больш за дзве сотні студэнтаў і педагогаў сабраліся ў сценах эканамічнага ўніверсітэта, каб праверыць свае моўныя веды. Тут ужо ў трэці раз прайшла Агульная дыктоўка.

Сустракалі ўдзельнікаў «Купалінкай», прычым у выкананні кітайскіх студэнтаў. На гэтым сюрпрызы не скончыліся. У ролі настаўніка – акцёр Купалаўскага тэатра Павел Харланчук. Мама і бабуля акцёра – выкладчыкі, а таму перажывалі ўдзельнікі не менш, чым на сапраўдным экзамене. Ды і тэкст дыктоўкі – архіўны ліст Уладзіміра Караткевіча пра каханне – крануў кожнага.

Сапраўднае свята зладзілі беларусы і ў Маскве. Асноўныя мерапрыемствы – выставы і спектаклі – прайшлі ў дзелавым і культурным комплексе пры амбасадзе Беларусі. Наша суполка ў Расіі – адна з самых вялікіх. Паводле афіцыйных звестак, у краіне пастаянна пражываюць звыш 500 тысяч нашых суайчыннікаў. Але з улікам тых, хто прыязджае ў Расію часова, гэтая лічба  значна большая.


Подписывайтесь на нас в Telegram

Другие новости на ont.by