Общенациональное телевидение

Міжнародная кніжная выстава ў Мінску: апошнi дзень праходзiць на роднай мове

Читать на сайте ont.by

Вялікі літаратурны форум працягвае працу ў беларускай сталіцы. Сёння – апошні дзень міжнароднай кніжнай выставы. Сваю прадукцыю прадстаўляюць буйныя выдавецтвы, паліграфісты і гандлёвыя сеткі. 

На працягу чатырох дзен міжнародная кніжная выстава сабрала ўдзельнікаў з 20 краін свету, форум наведалi амаль 50 тысяч гасцей. За гэты час адбыліся сустрэчы с пісьменнікамі і творчыя семінары. Лепшыя выдавецтвы атрымалі ўзнагароды. У апошні дзень усё гучыць па-беларуску, удзельнікі свята далучыліся да Дня роднай мовы.

«Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны» – дэвіз выставы ў гэтым годзе. І гэта сапраўды так. Галоўная экспазіцыя сімвалічна аформлена ў стылі агульнага дома, які складаецца з пакояў. У гасцінай правялі дзясяткі сустрэч з сучаснымі пісьменнікамі. Наладзілі і адкрыты мікрафон, дзе сваі вершы чыталі госці форума. 

Пандэмія кавіда не змяніла планы замежных удзельнікаў. Шырокая геаграфія – амаль 20 краін свету прадстаўлены ў выставачным павільоне. Дакрануцца да гісторыі дзяржавы праз кнігі і выданні – галоўная мэта форума. Так, амбсада Узбекістана да юбілея паэта Алішэра Наваі выдала зборнік вершаў, і ўсё на беларускай мове. 

Яркая ілюстрацыя і цікавыя сюжеты прывабілі да сябе і самых малодшых чытачоў, якія толькі пачынаюць адкрывать літаратурны свет. Дзіцячыя выданні – адныя з самых папулярных на выставе. Шмат прадстаўлена кніг і ад сучасных аўтараў. 

Нягледзячы на развіцце інфармацыйных сродкаў, інтарэс да друкаванных выданняў застанецца назаўседы. Аб гэтым гавораць і госці кніжнай выставы, некаторыя знаёмяцца з роднай літаратурай з першага дня работы форума. 

Аматараў друкаванага слова выстава збірае ужо ў 28-мы раз. Арганізатары ўпэўнены – гэта толькі пачатак. Беларусы любяць чытаць і шанаваць роднае слова. Такія форумы яшчэ раз нагадваюць – чытайце, чытайце на мове і з вялікім захапленнем. Гэта адзіны спосаб захаваць роднае багацце.

Подписывайтесь на нас в Telegram

Другие новости на ont.by