Мы находимся в Кафедральном костеле имени Пресвятой Девы Марии. Наш собеседник – митрополит Минско-Могилёвский Тадеуш Кондрусевич.
– З якімі пачуццямі сёння вернікі сустракаюць Нараджэнне Хрыстова?
– Была духоўная падрыхтоўка да гэтага свята. Гэта Адвэнт, вельмі многа людзей было да споведзі, многа людзей прымалі ўдзел у рэкалекцыі, духоўных практыкаваннях. Усё гэта азначае, што людзі падышлі сур'ёзна да падрыхтоўкі. Усе мы грэшныя людзі, аднак бачна, што хочуць пазбавіцца гэтага граху, каб зволіць Ісусу нарадзіцца ў іх сэрцах.
– На вялікі жаль, што сёння ў свеце шмат тэрактаў, войн. Гэта рэчаіснасць ужо для нас. Што, на Ваш погляд, трэба рабіць, каб абараніць жыццё хрысціян і людзей у тых рэгіёнах, дзе зараз канфлікты?
– Мне здаецца, што трэба ўслухоўвацца ў словы анёльскіх хораў, якія пры нараджэнні Ісуса спявалі «Хвала на вышынях Богу, на Зямлі». Мы павінны праслаўляць Бога, а гэта азначае, жыць паводле Боскага закона і захоўваць мір паміж людзьмі.
Подробности – в видеоинформации
Подписывайтесь на нас в Telegram