Общенациональное телевидение

«Будзе дапоўнена»: Анатоль Занковіч – аб тым, ці толькі адна дзяржава павінна клапаціцца аб бяспецы

Читать на сайте ont.by

Бяспека – бадай, адна з галоўных якасцей любой краіны. І толькі тая дзяржава, якая здолела яе забяспечыць, можа лічыцца годнай. Асабліва сярод яе народа. Але ці толькі адна дзяржава павінна клапаціцца аб бяспецы? А самі людзі? Што для сваёй краіны і каб спакойна жыць і не баяцца могуць зрабіць яны? Надзённае пытанне для ўсіх і для кожнага.


Учора паклікалі ў ваенкамат. Удакладнілі звесткі, даныя. І – усё. У войска не забіраюць. Пакуль. 

Чаму пакуль? А таму, што ўсё магчыма. І нават тых, хто гадоў так 25 таму ўжо адслужыў тэрміновую службу, могуць зноў выклікаць у ваенкамат, а потым і на зборы. І ведаеце, няхай будзе вось так. Бо зборы – гэта лепш, чым умоўная мабілізацыя.

Толькі вось зараз давайце без напружання! Ніякай мабілізацыі! І я кажу цяпер хутчэй пра тое, што кожны з нас павінен быць падрыхтаваны. Калі раптам нешта пойдзе не так. А што, так можа здарыцца, спытаеце вы? Усё магчыма. І сёння пра тое, каб нам усім не апынуцца разгубленымі і не быць як у анекдоце: «А раптам вайна, а я стомлены».

Подписывайтесь на нас в Telegram

Другие новости на ont.by