Беларусь зарабляе і канкурыруе з асноўнымі сусветнымі вытворцамі. Айчынныя прадпрыемствы шырока прадстаўлены ў Дубаі на самай папулярнай у свеце выставе прадуктаў харчавання і напояў GulFood.
Больш за 5000 кампаній са 125 краін. Экспазіцыя традыцыйна прыцягвае ўвагу лідараў індустрыі, імпарцёраў і рэстаратараў.
Увага да беларусаў пасля нядаўняга візіту Прэзідэнта ў Эміраты – асаблівая. Але і асартымент запатрабаваны.
Мясная і малочная прадукцыя, кандытарскія вырабы. Сярод навінак ад беларускіх прадпрыемстваў: сухія малочныя сумесі, стэйкі з ялавічыны, пратэінавыя цукеркі і шмат чаго іншага. Выстава будзе працаваць да пятніцы.
Подписывайтесь на нас в Telegram