Увесь шэраг эканамічных адносін паміж Беларуссю і В’етнамам абмяркоўвалі сёння ў Палаце прадстаўнікоў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам гэтай азіяцкай краіны.
У Ханоі ўжо апрабавалі партыю аўтобусаў з заніжанай падлогай. І атрымалі станоўчыя водгукі ад пасажыраў. В’етнам зацікаўлены наладзіць самастойную зборку з машына-камплектаў.
Праект «МАЗ–Азія» рэалізаваны прыкладна на 85 адсоткаў. Прадпрыемства можа пачаць працу ўжо ў гэтым годзе. Таксама ў В’етнаме будзе пабудаванае сумеснае прадпрыемства па пераапрацоўцы малака. Такім чынам, бакі разлічваюць значна павялічыць узровень узаемнага гандлю. Сёння ён не перавышае 130 мільёнаў долараў.
Подписывайтесь на нас в Telegram